Спадчына: Установы мастацтва
Серада, 07 Красавік 2021 11:38
14 сакавіка 2021 г. — 15 гадоў з дня адкрыцця Палескага драматычнага тэатра ў г. Пінску (2006)
Тэатральнае жыццё г. Пінска Брэсцкай вобласці мае даўнюю гісторыю. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў Пінскі абласны драматычны тэатр (1946–1954). Праз працяглы час прафесійны тэатр у Пінску быў адроджаны — створаны на базе тэатра-студыі «Дыяген» (назва калектыву з 1992 г.) гарадскога Дома культуры.